Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Беларусь моя страна

Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з'яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У родным слове, па сцвярджэнні вялікага рускага педагога К. Д. Ушынскага, народ клапатліва захоўвае "ўвесь след свайго духоўнага жыцця". Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з'яўляецца і сродкам, і зместам духоўнага развіцця асобы чалавека. Большасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы выхоўваецца ў рускамоўных сем'ях, а яшчэ значная частка ў сем'ях, дзе размаўляюць на так званай "трасянцы" - сумесі беларускай і рускай моў. Гэта прыводзіць да ўзнікнення з'явы інтэрферэнцыі - "засметчанасць" мовы: пранікнення ў рускае маўленне беларусізмаў, а беларускае - русізмаў. Напрыклад, гаворачы па-руску, ужываюць беларускія словы(сварила бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове (гулять с папам), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (рымень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў (кукла і лялька, сапожки і боты, картинка і малюнак, играть і гуляць і інш.).

Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць мэтанакіраванае навучанне дзяцей беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.

Паважаныя бацькі, мы не сумняваемся, што вы зацікаўлены ў тым, каб ваша дзіця ў будучым паспяхова засвойвала школьную праграму. А рыхтаваць яго да навучання ў школе неабходна як мага раней. Тым больш, што адукацыйны працэс у нашай школе ажыццяўляецца таксама на беларускай мове.

 

Бясспрэчна, што ўсе важнейшыя ўласцівасці асобы закладваюцца ў дзяцінстве. Таму на гэтым этапе вялікае значэнне маюць усе фактары. Адным з такіх чыннікаў, што ўплываюць на дзіця з самага пачатку яго пазнавальнай дзейнасці, з’яўляюцца цацкі. Іх педагагічны эфект быў заўважаны вельмі даўно. У гэтым даследаванні зроблена спроба разгляду месца традыцыйнай цацкі ў сістэме беларускай народнай педагогікі,разнастайнасць яе формаў, задачы, ускладзеныя на яе, спосабы яе выкарыстання і іншыя аспекты. Цацка – прадмет, прызначаны для дзіцячых гульняў, які дае ўяўленне пра рэчы і вобразы, дапамагаючы дзіцяці пазнаваць навакольны свет і з’яўляецца адным са сродкаў разумовага, эстэтычнага і фізічнага выхавання. Змест і знешні выгляд цацкі вызначаюцца канкрэтнымі выхаваўчымі задачамі ў адпаведнасці з узростам, развіцц?м і інтарэсамі дзіцяці (адрозніваюць дыдактычныя, тэхнічныя, тэатральныя, музычныя, спартыўныя цацкі, а таксама цацкі-забаўкі).

Цацкі выкарыстоўваюцца таксама як сувеніры і мастацкія вырабы для аздаблення інтэр’ераў.На Беларусі самымі старажытнымі і распаўсюджанымі былі гліняныя цацкі, пустацелыя гліняныя шарыкі, яйкі з каменным шарыкам унутры, фігурныя цацкі свістулькі. Верагодна, гэтыя цацкі ў старажытныя часы мелі таксама і рытуальнае прызначэнне: свіст ці бразгаценне павінны былі адганяць злых духаў. Фігуркі людзей, якія абазначалі продкаў, хатніх жыв?л, ляпілі з надзеяй паўплываць на дабрабыт сям’і. Масавы выраб гліняных цацак пачаўся ў ХІ–ХІІІ стагодзях разам з развіцц?м ганчарства. Свістулькі рабіліся ў выглядзе птушак і конікаў, ляпілі фігуркі людзей. Яны вызначаюцца умоўнасцю форм і вобразаў, створаныя прасцейшымі пры?мамі лепкі. Сярод знаходак XVI–XVII стагоддзяў сустракаюцца вырабы, ўпрыгожаныя зял?най, карычневай, празрыстай палівай. Свайго росквіту мастацтва глінянай цацкі дасягнула ў XIX – першай палове XX стагоддзя, калі цацкі вырабляліся практычна ва ўсіх ганчарных цэнтрах Беларусі. Для большасці цацак характэрна выпрацаваная яшчэ ў старажынасці стылістыка–абагуленасць, стылізаванасць і ўмоўнасць форм. Звычайна іх пакрывалі зял?най, карычневай або жоўтай палівай, а ў традыцыйных цэнтрах чорна задымленай керамікі цацкі таксама мелі чорны колер. З канца ХІХ стагоддзя пашыраецца таксама цацканаіўна-рэалістычнага характару, у якіх дакладна і падрабязна мадэляваныя фігуркі жыв?л, людзей у тагачасным адзенні, часта ў нескладаным дзеянні. Значнае пашырэнне ў народным побыце мела драўляная цацка,звычайна з імітацыяй рухаў ці дзеяння. Тут пыталіся як бы ажавіць цацку. Папулярнымі былі пілавальшчыкі. Для пілавальшчыка-адзіночкі з дошчачкі выстругвалі схематычны сілуэт чалавечай фігуры, у плечы ўстаўлялі дзве палачкі-рукі, а ў іх жорстка мацавалі «пілу» з трэскі. Ніжні завостраны канец цацкі ўтыкалі ў бульбіну, якая служыла процівагай. Цацку ставілі на край стала і яна паціху пагойдвалася – «пілавала» яўнае бервяно. Складаней было зрабіць парных пілавальшчыкаў. Адзін стаяў на дошчачцы-аснове, а другі на перакладзіне, што імітавала падстаўку (сталюгу) для распілоўкі бярвенняў. Праз стойкі «сталюгі» і «пілу», за якую трымаліся фігуркі, прапускаўся каленчаты рычажок з дроту. Круціш за рычажок і пілавальшчыкі пілуюць. Дрывасекі ці кавалі (мядзведзь і каваль) рабілісягарызантальных палачках. На верхняй – адзін, на ніжняй – другі. Пасоўваеш палачкі ўправа-улева, і кавалі па чарзе б’юць па «кавадле». Акрамя такіх рухаючыхся драўляных цацак рабілі і іншыя. Такія, напрыклад, як цацкі-птушкі. Іх падвешвалі над дзіцячымі калыскамі і адбітак сацыяльнага ладу грамадства, узроўню яго культуры, нацыянальных мастацкіх традыцый і эстэтычных запатрабаванняў. Цацкі выкарыстоўваюцца таксама як сувеніры і мастацкія вырабы для аздаблення інтэр’ераў. На Беларусі самымі старажытнымі і распаўсюджанымі былі гліняныя цацкі, пустацелыя гліняныя шарыкі, яйкі з каменным шарыкам унутры, фігурныя цацкі свістулькі. Верагодна, гэтыя цацкі ў старажытныя часы мелі таксама і рытуальнае прызначэнне: свіст ці бразгаценне павінны былі адганяць злых духаў. Фігуркі людзей, якія абазначалі продкаў, хатніх жыв?л, ляпілі з надзеяй паўплываць на дабрабыт сям’і. Масавы выраб гліняных цацак пачаўся ў ХІ–ХІІІ стагодзях разам з развіцц?м ганчарства. Свістулькі рабіліся ў выглядзе птушак і конікаў, ляпілі фігуркі людзей. Яны вызначаюцца умоўнасцю форм і вобразаў, створаныя прасцейшымі пры?мамі лепкі. Сярод знаходак XVI–XVII стагоддзяў сустракаюцца вырабы, ўпрыгожаныя зял?най, карычневай, празрыстай палівай. Свайго росквіту мастацтва глінянай цацкі дасягнула ў XIX – першай палове XX стагоддзя, калі цацкі вырабляліся практычна ва ўсіх ганчарных цэнтрах Беларусі. Для большасці цацак характэрна выпрацаваная яшчэ ў старажынасці стылістыка – абагуленасць, стылізаванасць і ўмоўнасць форм. Звычайна іх пакрывалі зял?най, карычневай або жоўтай палівай, а ў традыцыйных цэнтрах чорна- задымленай керамікі цацкі таксама мелі чорны колер. З канца ХІХ стагоддзя пашыраецца таксама цацканаіўна-рэалістычнага характару, у якіх дакладна і падрабязна мадэляваныя фігуркі жыв?л, людзей у тагачасным адзенні, часта ў нескладаным дзеянні. Значнае пашырэнне ў народным побыце мела драўляная цацка,звычайна з імітацыяй рухаў ці дзеяння. Тут пыталіся як бы ажавіцьцацку. Папулярнымі былі пілавальшчыкі. Для пілавальшчыка-адзіночкі з дошчачкі выстругвалі схематычны сілуэт чалавечай фігуры, у плечы ўстаўлялі дзве палачкі-рукі, а ў іх жорстка мацавалі «пілу» з трэскі. Ніжні завостраны канец цацкі ўтыкалі ў бульбіну, якая служыла процівагай. Цацку ставілі на край стала і яна паціху пагойдвалася – «пілавала» уяўнае бервяно. Складаней было зрабіць парных пілавальшчыкаў. Адзін стаяў на дошчачцы-аснове, а другі на перакладзіне, што імітавала падстаўку (сталюгу) для распілоўкі бярвенняў. Праз стойкі «сталюгі» і «пілу», за якую трымаліся фігуркі,прапускаўся каленчаты рычажок з дроту. Круціш за рычажок і пілавальшчыкі пілуюць. Дрывасекі ці кавалі (мядзведзь і каваль) рабілісяна гарызантальных палачках. На верхняй – адзін, на ніжняй – другі.Пасоўваеш палачкі ўправа-улева, і кавалі па чарзе б’юць па «кавадле». Акрамя такіх рухаючыхся драўляных цацак рабілі і іншыя. Такія, напрыклад, як цацкі-птушкі. Іх падвешвалі над дзіцячымі калыскамі і адбітак сацыяльнага ладу грамадства, узроўню яго культуры, нацыянальных мастацкіх традыцый і эстэтычных запатрабаванняў. Цацкі выкарыстоўваюцца таксама як сувеніры і мастацкія вырабы для аздаблення інтэр’ераў.На Беларусі самымі старажытнымі і распаўсюджанымі былі гліняныяцацкі, пустацелыя гліняныя шарыкі, яйкі з каменным шарыкам унутры, фігурныя цацкі свістулькі. Верагодна, гэтыя цацкі ў старажытныя часы мелі таксама і рытуальнае прызначэнне: свіст ці бразгаценне павінны былі адганяць злых духаў. Фігуркі людзей, якія абазначалі продкаў, хатніх жыв?л, ляпілі з надзеяй паўплываць на дабрабыт сям’і. Масавы выраб гліняных цацак пачаўся ў ХІ–ХІІІ стагодзях разам з развіцц?м ганчарства. Свістулькі рабіліся ў выглядзе птушак і конікаў, ляпілі фігуркі людзей. Яны вызначаюцца умоўнасцю форм і вобразаў, створаныя прасцейшымі пры?мамі лепкі. Сярод знаходак XVI–XVII стагоддзяў сустракаюцца вырабы, ўпрыгожаныя зял?най, карычневай, празрыстай палівай. Свайго росквіту мастацтва глінянай цацкі дасягнула ў XIX – першай палове XX стагоддзя, калі цацкі вырабляліся практычна ва ўсіх ганчарных цэнтрах Беларусі. Для большасці цацак характэрна выпрацаваная яшчэ ў старажынасці стылістыка – абагуленасць, стылізаванасць і ўмоўнасць форм. Звычайна іх пакрывалі зял?най, карычневай або жоўтай палівай, а ў традыцыйных цэнтрах чорна- задымленай керамікі цацкі таксама мелі чорны колер. З канца ХІХ стагоддзя пашыраецца таксама цацка наіўна-рэалістычнагахарактару, у якіх дакладна і падрабязна мадэляваныя фігуркі жыв?л,людзей у тагачасным адзенні, часта ў нескладаным дзеянні. Значнае пашырэнне ў народным побыце мела драўляная цацка,звычайна з імітацыяй рухаў ці дзеяння. Тут пыталіся як бы ажавіць цацку. Папулярнымі былі пілавальшчыкі. Для пілавальшчыка-адзіночкі з дошчачкі выстругвалі схематычны сілуэт чалавечай фігуры, у плечы ўстаўлялі дзве палачкі-рукі, а ў іх жорстка мацавалі «пілу» з трэскі. Ніжні завостраны канец цацкі ўтыкалі ў бульбіну, якая служыла процівагай. Цацку ставілі на край стала і яна паціху пагойдвалася – «пілавала» уяўнае бервяно. Складаней было зрабіць парных пілавальшчыкаў. Адзін стаяў на дошчачцы-аснове, а другі на перакладзіне, што імітавала падстаўку (сталюгу) для распілоўкібярвенняў. Праз стойкі «сталюгі» і «пілу», за якую трымаліся фігуркі, прапускаўся каленчаты рычажок з дроту. Круціш за рычажок іпілавальшчыкі пілуюць. Дрывасекі ці кавалі (мядзведзь і каваль) рабілісяна гарызантальных палачках. На верхняй – адзін, на ніжняй – другі.Пасоўваеш палачкі ўправа-улева, і кавалі па чарзе б’юць па «кавадле».Акрамя такіх рухаючыхся драўляных цацак рабілі і іншыя. Такія, напрыклад, як цацкі-птушкі. Іх падвешвалі над дзіцячымі калыскамі і творчаму і эстэтычнаму развіццю асобы. Акрамя выхаваўчага значэння, яна часта мела і магічны, абарончы сэнс. Народная цацка і с?ння мае педагагічнае значэнне, выконваючы, акрамя ўсяго пералічанага, функцыю далучэння новых пакаленняў да традыцыйнай культуры беларускага народа, што так важна ў сучасным глабалізаваным свеце.

Літаратура:

1.Жаўняровіч Г.Д. «Цацкі ў беларускай народнай педагогіцы” 1. Ракава Л. В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай в?сцы. / Л.В.Ракава – Мн.: «Ураджай», с. 111.

2. Сахута Я. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: 2-ое выд., перапрац. і дап. / Я. Сахута. – Мн.: Беларусь, с. 110.

3. Грымаць А. А. Метад. дапам. / А.А.Грымаць, Л.М.Варанецкая, .В.Пашкевіч. – Народная педагогіка беларусаў. – Мн.: Выд. Ул. М. Скакун, с. 256.

Паважаныя бацькі!
21 лютага — Дзень Роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА. З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Трэба адзначыць, што сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі ЮНЕСКА аб гэтым свяце была і Беларусь. Сёння у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.

Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі. Няхай сёння родная мова моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць. Сярод якіх, на жаль, знаходзіцца і наша мова.

Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Будзь жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. І не саромейся недасканалай гаворкі. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на «трасянцы», а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста паспрабаваць адзіны дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”. Змітрок Бядуля

 

 

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
Дык не дай загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове.

1.Пазбаўцеся страхаў

Беларусы, якія не вырашаюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001 прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх:
А. Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае “свой варыянт” мовы, з дамешкамі і рэгіянальнымі асаблівасцямі.
Б. Я з дзяцінства размаўляю па-расейску, мая сям’я расейскамоўная. – Уявіце, што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у Францыю ці Амерыку. Таксама б працягвалі?
В. Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – Вы маеце шанс стаць першым! І прыкладам для іншых гараджанаў – калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца.
Д. Гэта мова калхозу і апазіцыі. – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!
2. Папаўняйце свой слоўнікавы запас
Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты, усталюйце на кампутары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах, дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае – з банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.
3. Пішыце па-беларуску
Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік (slounik.org). Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да вас беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.
4. Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў
Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз: прадавачка ў краме, кіроўца маршруткі, мінак на вуліцы. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-расейску.
5. Наведвайце беларускія імпрэзы
Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж, на такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы – і пашырыць свой беларускамоўны асяродак. Яшчэ адзін спосаб – вандроўкі з беларускамоўнымі экскурсаводамі і краязнаўцамі.
6. Пачніце ўжываць мову ў побыце
Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.
7. Набярыцеся цярпення
Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!

http://www.movananova.by

Народная педагогiка нарадзiлася на зямлi разам са з,яўленнем "чалавека разумнага".  Праца стварыла чалавека і стала першым сродкам выхавання. Народная педагогiка з,явiлася  ў выніку неабходнасцi перадаваць ад пакалення да пакалення неабходныя веды, уменнi, нормы грамадскiх паводзiн.

       Народная мўдрасць вўчыць  як мага раней пачынаць выхаванне. Жорсткае стаўленне да дзяцей на Беларўсi -  з ява рэдкая, нават выключная. Адносiны бацькоў да малых звычайна мяккiя, але патрабавальныя. ў фальклоры сустракаецца такое сцвярджэнне:

  • Не бiце дубцамi, навучыце слоўцамi.
  • Не крычы, а лепей вучы.
  • З пестўнка нiчога не будзе.
  • Няшчасныя тыя дзеткi, якiх не жураць нi бацька, нi матка.

Народ вучыць бацькоў выхоўваць ў дзiцяцi самастойнасць, не пеставаць яго. У выхаваннi галоўнае - перакананне, унушэнне, тлумачэнне, прыклад дарослых, парада, практыкаванне, заахвочванне, ухваленне i асуджэнне, у выключных выпадках - пакаранне.

Галоўным крытэрыем маральнасцi ў беларўсаў заўседы было  стаўленне да працы, яго стараннасць, умельства: працаваць не любiш  - чалавекам не будзеш.

Асноўны прынцып беларускай этнапедагогiкi  - выхаванне дзяцей у працы, падрыхтоўка iх да самастойнага жыцця. У беларусаў працоўнае выхаванне пачыналася ледзьве не з калыскi. Мацi брала з сабою дзiця ў поле, дзе мiж работай кармiла яго и спявала калыханкi. Дзiця разам з малаком мацi засвойвала традыцыi народа. Сяляне працавалi ад цямна да цямна: апрацоўвалi зямлю, вырошчвалi агароднiну, забяспечвалi сябе адзеннем, абуткам, выраблялi посуд, сельскагаспадарчыя прылады, транспартныя сродкi,кошыкi, займалiся рыбалоўствам, паляваннем, з малых гадоў далучалi дзяцей да працы. Спачатку тыя выконвалi легкую працу, дапамагалi няньчыць маленькiх братоў и сясцер, мылi посуд, пасвiлi гусей.

ў 6-7 гадоў дзяўчатак навучалi прасцi, вышываць, вязаць, гатаваць ежу. ў 14-15 яны сядалi за кросны, пад наглядам мацi I бабулi ткалi палатно, посцiлкi, рўшнiкi. А дзяўчына, якая выходзiла замуж, павiнна была сама наткаць адзенне, бялiзну, абрусы - прыгатаваць пасаг. Малыя хлопчыкi пасвiлi гусей, ў 8-9 гадоў - кароў, ў15-16 аралi, касiлi. Калi вырасталi, яны ўдзельнiчалi ў бўдаўнiцтве хаты.

Нягледзячы на тое, што дзецi пачыналi працаваць з маленства, яны заўседы знаходзiлi час i магчымасць пагуляць. Старажытным сродкам выхавання беларусы лiчылi гульню. У гульнях дзецi далучалiся да звычаяў и традыцый свайго народа, сваей сям,i, адтрымлiвалi першыя працоўныя навыкi. Варта ўзгадаць назвы гульняў: " Агароднiк", " Грушка", " А мы проса сеялi", " Браднiк " I iншыя. Калi дзiця было яшчэ зусiм малое, бацькi ладзiлi яму цацкi з саломы, лену, анучак, а каб такая лялька не пашкодзiла, " не згледзiла", " не ўракла" свайго малога гаспадара, ей не рабiлi вочак i вуснаў.Такая лялька была абярэгам малога ад непрыемнасцяў. Каб энергетычнаму полю дзiцяцi нiчога не паграджала, над калыскай падвешвалi саламянага павука - сваеасаблiвую падвеску, якая вабiла малога сваей сцiплай i таямнiчай прыгажосцю i абараняла яго ад нячыстай силы. Такi павук убiраў у сабе дрэнную энергетыку, таму кожны год яго спальвалi i мянялi на новы.

Беларўсы здаўна выкарыстоўвалi такi метад арганизацыi працы, як талака. Склiкаць талаку - значыць запрашаць суседзяў дапамагчы ў працы. На талаку збiралiся сваякi, сябры, аднавяскоўцы, добрыя знаемыя, дапамагалi апрацоўваць зямлю, збiраць ураджай, будаваць i рамантаваць хату. Талака суправаджалася песнямi, жартамi, вабiла дзяцей и моладзь.

Беларусы умелi не толькi працаваць, але i добра адпачываць. У нашых продкаў шмат святаў. У святочныя днi людзi спявалi песнi, вадзiлi карагоды, жартавалi. Святы паўтаралiся штогод i былi спадпарадкаваны з рухам планеты вакол Сонца. Так утварылася кола святаў: зiмовыя Калядкi, Раство Хрыстова, Водахрыщча, Стрэчанне, Масленiца, вясновыя Саракi, Камаедзiца, Вялiкдзень,  Дабравесце,  Юр,я, гуканне вясны, летнiя Купалле, Семуха, Спас,  восеньскiя Дажынкi, Багач, Пакровы, Дзяды. Акрамя таго, святкавалiся сямейна-абравыя святы: вяселле, радзiны, хрэсьбiны.

Беларусы заўжды сустракалi гасцей вельмi ўрачыста, частавалi iх ўсiм, што было ў хаце. Традыцыйная ежа беларўсаў простая, сытная и здаровая. Скварка i мяса былi на стале звычайна  па святах, а кожны  дзень бавiлiся стравами з бульбы ( бабка, дранiкi, капытка, калдуны). З мучных страў найбольш вядомыя клецкi, зацiрка, з крупяных крупнiк и кашы.  Кашы - найпершая абрадавая страва: на Каляды  - ячневая ( куцця), на хрэсьбiны - бабiна, на вяселле - салодкая каша.  На малаку звычайна не гатавалi, а толькi забельвалi iм стравы, з яго рабiлi сыр, смятану, збiвалi масла. Дзецям давалi сырадой, дрослыя часцей пiлi кіслае   малако ( сыраквашу). Шмат ужывалi агароднiны, рыбы, грыбоў, гатавалi квас, узвары, кiсялi. Такая ежа  дазваляла нашым продкам не толькi добра и сўмленна працаваць, але i нараджаць моцнае патомства. Такая ежа  адпавядае сучаснаму уяўленню пра здаровае харчаванне.

З даўнiх часоў сямейны этыкет патрабуе падтрымлiваць аўтарытэт сваей сям'i сярод знаемых. Згодна з традыцыяй, жонка не лае на мужа, не можа выстаўляць на паказ сямейныя нягоды, яна павiнна ўзвышаць аўтарытэт мужа сярод дзяцей. Шмат прыказак дайшло да нас пра сямейныя адносiны:

  • згода будуе, нягода руўнуе;
  • не расказвай нiкому, што робiцца ў дому;
  • баба без мужыка як калесы без каня.

Вялiкую ўвагу ўдзялялi выхаванню ў дзяцей  павагi да бацькi i мацi. Дзецям не дазвалялася павышаць голас на бацькоў, спрачацца з iмi. Слова бацькоў было законам для дзяцей.

На працягу стагоддзяў этнапедагогiка была амаль адзiным сродкам выхавання людзей. Яна стварыла адпаведны тып асобы: працавiтай, шчырай, сумленнай. дабразычлiвай, гуманнай, гасцiннай и г.д.

І сення , каб выхаваць гарманiчна развiтую,  нацыянальна свядомую асобу з лепшымi якасцямi грамадзянiна, працаўнiка I   сем'янiна, мы звяртаемся да народнай мудрасцi, да гiсторыi свайго народа, яго традыцый i звычаяў.

Літаратўра:

  1. Аляхновіч А., Рахчэеў М.,Фядосік А., Беларўскі дзіцячы фальклор – Мінск,1994.
  2. Грымаць А. А. Метад. дапам. / А.А.Грымаць, Л.М.Варанецкая, .В.Пашкевіч. – Народная педагогіка беларўсаў. – Мн.: Выд. ўл. М. Скакўн, 1999. – с. 256.
  3. Красіла,  А., Мой родны край завецца Беларўссю – Мазыр, 2004.

Разделы сайта